Cіваграк у Беларусі

Справаздача аб сезоне 2018

У чаканні хуткага вяртання сіваграка ў Беларусь, нагадваем мінулы сезон, які прынёс нам радасць сустрэч з адной з самых прыгожых наших птушак. Мы пастараліся ўвасобіць шэраг ідэй па падтрымцы сіваваронкі ў нашай краіне і хочам падзяліцца часткай праведзенай працы з вамі.

З мэтай падтрымання жыццяздольнасці поймавай дубровы ў Лельчыцкім раёне, якая з'яўляецца вельмі важным біятопам для сіваграка, была высаджана першая партыя з 50 саджанцаў дуба. Для абароны іх ад пашкоджання каровамі, якія выпасваюцца на тэрыторыі дубровы, былі ўсталяваныя пластыкавыя сеткі. Выказваем асаблівую падзяку Мілошэвічскаму лясгасу за дапамогу ў нашай працы.

Саджанцы дуба, абароненыя пластыкавымі сеткамі, у Лельчыцкім раёне

У гэтым годзе было ўстаноўлена 50 новых дуплянак. Сівагракі, як і іншыя дуплагнёзднікі, атрымалі магчымасць абраць новыя месцы для гнездавання. Нашу ініцыятыву можа падтрымаць любы жадаючы! Як вырабіць і дзе размясціць дуплянкі для сіваграка, глядзіце на нашым сайце. Чым больш дуплянак, тым больш магчымасцяў птушкам здабыць свой дом!

Максім Тарантовіч ладзіць дуплянку

У мінулым сезоне зноў пацвердзіла сваю эфектыўнасць падкормачныя пляцоўцы з выкарыстаннем у якасці кармавых аб'ектаў бананавых цвыркуноў. Арганізацыя такіх пляцовак можа быць вельмі карысная для падтрымання сівагракаў, што выкормліваюць птушанят, у перыяд працяглых летніх пахаладанняў з багаццем дажджоў.

Падкормачная пляцоўка з сівагракам

Для новых двух месцаў гнездавання сіваграка, выяўленых у 2018 годзе, падрыхтаваны пашпарты на перадачу гэтых тэрыторый пад ахову. Захаванне вядомых месцаў гнездавання сіваграка вельмі важна, таму што птушкі вельмі кансерватыўныя ў выбары месца гнездавання і могуць выкарыстоўваць адно і тое ж упадабанае дупло да 5 сезонаў запар!

Назірання за адной з двух пар сівагракаў, выяўленых у Чэрыкаўскім раёне, з дапамогай камеры-пасткі, дазволіла сабраць дадатковую інфармацыю аб вырошчванні птушанят, яго залежнасці ад скажонасцяў надвор'я, пра пагрозы для птушанят з боку драпежнікаў і пра наведвальнікаў занятага сівагракамі дупла.

Сіваграк з кормам для птушанят, фотапастка ў Чэрыкаўскім раёне
Сіваграк з кормам для птушанят

Ужо зусім хутка стартуе новы сезон, у якім, спадзяемся, сівагракі пацешаць нас вяртаннем у Беларусь пасля далёкай афрыканскай зімоўкі і паспяховым гнездаваннем, а мы, у сваю чаргу, пастараемся ім у гэтым дапамагчы!