Cіваграк у Беларусі

Праблемы сіваграка ў Беларусі і асноўныя фактары пагрозы

Птушка сіваграк стаіць на купіне

У канцы 1970-х гадоў, колькасць віду ў Беларусі дасягала 10—30 тыс. пар. З пачатку 1970-х гадоў адбываецца рэзкае зніжэнне колькасці віду ў краіне, якое працягваецца ў цяперашні час. Птушка знікла практычна ўсюды, дзе раней рэгістравалася як параўнальна звычайны від. Сучасная колькасць віду ў Беларусі не перавышае 20 пар.

Параўнальная колькасць папуляцыі сіваваронкі ў Беларусі ў пачатку 1970-х і цяпер (у канцы 2010-х)
Сіваграк занесены ў I катэгорыю Чырвонай кнігі Беларусі

Сіваграк занесены ў I катэгорыю Чырвонай кнігі Беларусі, якая ўяўляе найвышэйшую нацыянальную прыродаахоўную значнасць. Сюды адносяцца віды, якія маюць вельмі нізкую колькасць альбо колькасць, што хутка скарачаецца. Іх захаванне немагчыма без правядзення спецыяльных мерапрыемстваў.

Асноўныя фактары пагрозы

Вызначэнне чыннікаў катастрафічнага падзення колькасці сіваграка патрабуюць дадатковых даследаванняў як у месцах гнездавання віду, так і на тэрыторыях яго зімоўкі. Тым не менш, можна вылучыць найбольш важныя фактары пагрозы.

Фактары пагрозы сіваваронкі: становіцца менш ежы

Становіцца менш ежы

Скарачэнне плошчаў выпасу жывёлы, шырокае ўжыванне пестыцыдаў, уборка загінаючай ды мёртвай драўніны вядзе да скарачэння колькасці буйных насякомых — асноўнага корму сіваграка.

Сіваграк любіць паляваць, выглядаючы здабычу з высокіх месцаў. Вялікія плошчы палёў без асобна стаячых дрэваў пазбаўляюць яго гэтай магчымасці.

Фактары пагрозы сіваваронкі: няма месца для гнязда

Няма месца для гнязда

Усё менш дрэў з дупламі. Сам сіваграк дупла не выдзёўбвае, а займае старое жыллё іншых птушак.

Фактары пагрозы сіваваронкі: прэс драпежнікаў

Драпежнікі

Найбольшай пагрозай з'яўляецца куніца, якая есць яйкі і птушанят.

Фактары пагрозы сіваваронкі: паражэнне токам на ЛЭП

Паражэнне электрычным токам

Птушкі часта гінуць, сядаючы на паветраныя лініі перадач, не абсталяваныя птушкаахоўнымі прыладамі.

Фактары пагрозы сіваваронкі: наезды аўтамабіляў

Гібель пад коламі аўтамабіля

Птушкі часта палююць у дарог.

Фактары пагрозы сіваваронкі: атручванне пестыцыдамі

Атручванне

Ужыванне пестыцыдаў можа прыводзіць да гібелі птушак.

Фактары пагрозы сіваваронкі: небяспека ў перыяд міграцыі птушак

Міграцыі

Пагаршэнне ўмоў жыцця ў месцах зімовак, магчыма, скарачае выжывальнасць птушак у перыяд міграцыі. Нелегальнае паляванне і адлоў птушак на шляхах міграцыі: сівагракаў забіваюць проста дзеля забавы.

Чытаць далей:

аб мерах, прынятых для абароны і захавання сіваграка ў Беларусі