Cіваграк у Беларусі

Меры, прынятыя дзеля аховы і захавання сіваграка ў Беларусі

Сіваграк сядзіць у траве і лістоце
Буклет «Нацыянальны план дзеянняў па захаванню сіваграка ў Беларусі»

Захады аховы, прынятыя на дзяржаўным узроўні

У Беларусі забаронены адстрэл дадзенага віда, разбурэнне гнёздаў і збор яек. Неабходна рацыянальнае вядзенне сельскай ды лясной гаспадаркі ў месцах гнездавання віда з улікам прыродаахоўных інтарэсаў. У месцах, дзе гэта неабходна (дэфіцыт дуплістых дрэваў), прывабліванне сіваграка на гнездоўе з дапамогай усталявання штучных гнёздаў. Месцы пастаяннага гнездавання ў межах выдзелу (частцы выдзелу, сумежных выдзелаў) ці зямельнага контуру (частцы зямельнага контуру, сумежных зямельных контураў) у радыюсе ня менш за 300 метраў вакол месцаў нязменнага гняздавання належат перадачы пад ахову.

Адчыніць «Нацыянальны план дзеянняў па захаванню сіваграка ў Беларусі»

Што робім мы

Вырабляем ды ўсталёўваем дуплянкі

Гэта дазваляе паменшыць дэфіцыт натуральных дуплаў, неабходных для гнездавання сіваграка. Дуплянкі развешваюцца на дрэвах на вышыні 4—6 м каля адкрытых тэрыторый (вырубкі, луга, пашы). На дно дуплянцы неабходна насыпаць пілавінне пластом у некалькі сантыметраў

Максім Тарантовіч усталёўвае дуплянку для сіваваронкі
Схема дуплянкі з памерамі для самастойнага вырабу
Вырабіць дуплянку можна самастойна, узяўшы за арыенцір прапануемую канструкцыю

Абараняем вядомыя гнёзды ад куніцы

Для гэтага ўсталёўваем на дрэвы пластыкавыя кольцы, якія перашкаджаюць пранікненню ў дупло драпежніка. Пластыкавае палатно абгортваецца вакол дрэва на вышыні ад 3 метраў пад дуплом або дуплянкай занятай сівагракам. Выкарыстоўваецца дахавы ці іншы пластык са слізкай паверхняй, ўстойлівы да ЎФ-выпраменьвання.

Максім Тарантовіч мантуе на дрэве пластыкавае кольца для абароны дупла сіваваронкі ад куніц
Абгорнутае вакол дрэва пластыкавае палатно перашкаджае пранікненню драпежнікаў у дупло сіваваронкі

Усталёўваем штучные прысады

Здабычу сіваграк выглядвае, як правіла, на адкрытых тэрыторыях, седзячы нерухома на прысадзе. Калі на кармавой тэрыторыі сіваграка назіраецца недахоп прысад (поле, луг без адзінкава стаячых дрэваў або ліній электраперадач), ўсталёўваюцца штучныя прысады, якія дазваляюць сіваграку больш эфектыўна выкарыстоўваць кармавую тэрыторыю. У якасці штучных прысадаў выкарыстоўваюцца ўкапаныя ў зямлю жэрдкі вышынёй каля 3 метраў.

Штучная прысада дапамагае сіваграку паляваць на кармавой тэрыторыі

Устройваем падкормачныя пляцоўкі для сіваграка

Для стварэння падкормачнай пляцоўкі выкарыстоўваецца пластыкавы кантэйнер з памерамі 55 × 35 × 25 см, усталяваны на вышыні 60 см. Для маскіроўкі кантэйнера звонку ўжываецца мох, субстрат на дне кантэйнера — пясок. У якасці кармавых аб'ектаў — бананавыя цвыркуны (Gryllus assimilis). Падкормачная пляцоўка ўсталёўваецца ў перыяд вырошчвання птушанят на кармавой тэрыторыі сіваграка. Кантэйнер з бананавымі цвыркунамі варта размяшчаць пад зручнай для сіваграка прысадай (асобна стаячае дрэва, штучныя збудаванні), пажадана, не далей 200 м ад гнязда. Пасля некалькіх дзён, неабходных для выяўлення і прывыкання да падкормачнай пляцоўцы, сівагракі актыўна яе выкарыстоўваюць, што дае магчымасць прадухіліць смяротнасць птушанят ад недаядання ў перыяд неспрыяльных умоў надвор'я.

Сіваграк на абсталяванай падкормавай пляцоўцы

Варта ўлічваць, што падкормка сіваграка не з'яўляецца доўгатэрміновым мерапрыемствам і можа быць выкарыстана пры крытычна нізкай колькасці віду нараўне з распрацоўкай і правядзеннем дадатковых мер па паляпшэнню кармавой базы сіваграка.

Акрамя гэтага мы:

Захаванне дубравы ва Ўбарці

У 2018 годзе стартаваў праект, у межах якога праведзена праца па падтрыманні жыццяздольнасці ўнікальнай дубровы ў пойме ракі Убарць — аднаго з месцапражыванняў сіваграка ў Беларусі.

Пойма ракі Убарць у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, дзе жыве сіваграк, на мапе Беларусі

Векавая пойменная дуброва ў якой праводзіцца выпас кароў, з'яўляецца практычна ідэальнай для жыцця сіваграка, які можа знайсці дастатковую колькасць дуплаў для ўсталявання гнёздаў і зручныя месцы для палявання на буйных насякомых, якіх не складана выявіць у нізкай траве.

Выжыванне дубровы ў доўгатэрміновай перспектыве знаходзіцца пад пагрозай, бо ўвесь падрост дуба выядаецца жывёламі і няма натуральнага аднаўлення дрэвастою.

Дуброва ў пойме ракі Убарць — месцапражыванне сіваваронкі ў Беларусі

На працягу бліжэйшых некалькіх гадоў будзе праведзена пасадка саджанцаў дуба з наступнай абаронай іх ад паглынання жывёламі з дапамогай сеткі.

Спадзяемся, што гэта дазволіць захаваць унікальны біятоп на некалькі стагоддзяў наперад, і наша праца будзе карыснай не толькі для сіваграка, але і для цэлага шэрагу рэдкіх відаў птушак і млекакормячых, якія жывуць у дубровах.

Саджанцы, абароненыя сеткай ад паглынання зьвярамі

Чытаць далей:

навіны ды публікацыі аб сіваграке ў Беларусі