Стварыць умовы для гнездавання
У месцах, прыдатных для гнездавання, неабходна ўсталяваць дуплянкі, таму што сам сіваграк дупла ня выдзёўбвае, а займае старое жыллё іншых птушак. У выбары месца важна мазаіка: лес — і пры ім лугі, пашы з нізкай травой. Тады сіваграку зручна паляваць, сядзець на галінцы і выглядваць на зямлі насякомых.